Палітвязняў Ірыну Слаўнікаву і Аляксандра Фядуту этапавалі ў калоніі

Слаўнікаву этапавалі ў гомельскую, Фядуту — у магілёўскую калоніі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Слаўнікаву этапавалі ў гомельскую, Фядуту — у магілёўскую калоніі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Палітзняволеных журналістку Ірыну Слаўнікаву і палітолага Аляксандра Фядуту этапавалі ў калоніі. Слаўнікаву перавялі ў Гомельскую папраўчую калонію, пра гэта пішуць праваабаронцы. Яе, нагадаем, у жніўні асудзілі на пяць гадоў за кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем (карпунктам медыя, якое прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкім") і "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Аляксандр Фядута знаходзіцца ў Магілёўскай папраўчай калоніі №15. Такі адрас пазначаны ў лісце, які атрымала яго жонка Марына. Пра гэта яна расказала на сваёй старонцы ў Facebook.

"Пакуль, да 20 снежня, у "карантыне", потым размяркуюць у атрад", — распавядае Марына. Па словах самога Фядуты, першае знаёмства з новым месцам жыхарства прайшло нармальна, "атрымаў казённую форму, даволі прымальную, а чаравікі ўзяў на памер больш, каб падчас прыступу падагры ўлазілі ногі".

Аляксандра Фядуту асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі