Палітвязню Алегу Рубцу дадалі 1,5 года калоніі
Алег Рубец
Палітвязню Алегу Рубцу дадалі 1,5 года калоніі. Яго судзілі па новай крымінальнай справе за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". У судзе Жодзіна Рубца прызнала вінаватым суддзя Святлана Самусева, паведамляюць праваабаронцы.
Алега Рубца затрымалі 10 жніўня 2020-га за ўдзел у пратэстах у Пінску. Пры гэтым яго моцна збілі. У верасні хлопец быў прызнаны палітвязем. Ён праходзіў па "пінскай справе", сярод 14 яе фігурантаў быў самым маладым — 19 гадоў. Вясной 2021-га Рубец быў асуджаны на 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. У чэрвені 2022-га па рашэнні суда яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар утрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШІЗА за апошні год палітвязень правёў больш за 200 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.