Палітзняволенага Рыгора Кастуcёва ў чарговы раз адправілі ў ШЫЗА

Рыгор Кастуcёў

Рыгор Кастуcёў / Еўрарадыё

Палітзняволенага Рыгора Кастусёва зноў адправілі ў ШЫЗА. Пра гэта паведаміў яго сваяк Дзмітрый Антончык.

Рэжым забівае Рыгора Кастуcёва. Ужо ў чацвёрты раз адправілі на 10 сутак у ШЫЗА…

У верасні 2022 года суддзя Уладзімір Арэшка пакараў Кастусёва 10 гадамі пазбаўлення волі за “змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам”. Гэта справа, якая была распачатая нібыта за змах на забойства Аляксандра Лукашэнкі.

Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года. У зняволенні ў палітыка пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.

У жніўні 2023 года ўлады ліквідавалі партыю БНФ, якую ўзначальваў Кастусёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі