Палітзняволеную Марфу Рабкову паставілі на ўлік як "схільныя да экстрэмізму"

Марфа Рабкова / spring96.org
Марфа Рабкова / spring96.org

Палітзняволеную Марфу Рабкову, якая 8 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску, паставілі на прафілактычны ўлік як "схільную да экстрэмізму", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Раней праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская распавядала, што падчас свайго знаходжання ў СІЗА №1 Мінска на вуліцы Валадарскага яе суседкай па камеры была Рабкова. Разам з сакамерніцамі Марфа адсвяткавала 25 сакавіка: дзяўчыны ўплялі бел-чырвона-белыя папяровыя кветкі ў валасы, а таксама аддалі рапарт адміністрацыі ўстановы па-беларуску. За гэта 26 сакавіка ўсю камеру расфармавалі. Як мінімум дваіх дзяўчат змясцілі ў карцэр на 5 і 10 сутак.

Вядома, што на прафілактычны ўлік як "схільных да экстрэмізму" таксама паставілі і іншых палітвязняў: Андрэя Аляксандрава, Ірыну Злобіна, Кацярыну Андрэеву, Дар'ю Чульцову, Кацярыну Барысевіч і Мікалая Дзядка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі