Палітзняволеную Марыю Калеснікаву перавялі з медчасткі ў атрад

Марыя Калеснікава / Reuters
Марыя Калеснікава / Reuters

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву перавялі з медчасткі ў атрад. Як стала вядома, яна ўжо выйшла на працу, але стамляецца пасля змены. Калеснікава пакрысе набірае вагу, "адчувае сябе нармальна", піша @viktarbabarykaofficial.

У канцы лістапада 2022-га Марыі Калеснікавай у гомельскай бальніцы хуткай меддапамогі зрабілі аперацыю. Потым яе вярнулі ў калонію, працяглы час яна знаходзілася ў медчастцы. 

Калеснікава — каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020-га, уваходзіла ў кіраўніцтва Каардынацыйнай рады. Яна знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года. У верасні 2021-га Марыя Калеснікава была асуджана на 11 гадоў зняволення (яе прызналі вінаватай у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання"). У пачатку 2022 года яна была пераведзена ў гомельскую жаночую калонію № 4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі