Памежнікі прадухілілі тэракт падчас хакейнага чэмпіянату свету ў Мінску
Такі сюжэт мае чарговая серыя фільма "Дзяржаўная мяжа", якая здымаецца ў Гродне.
У Гродне здымаецца чарговая частка серыяла "Дзяржаўная мяжа". Дванаццаты фільм серыяла мае назву "Фальшывая цэль". Як піша "Вечерний Гродно", здымкі працягнуцца да 19 чэрвеня.
Фільм "Дзяржаўная мяжа" — працяг савецкага папулярнага кінацыклу. Новая серыя распавядае пра сучасны свет. У прыватнасці 12-я серыя распавядае пра тое, як памежнікі сарвалі тэракт падчас чэмпіянату свету па хакеі, які прайшоў у Мінску ў траўні 2014 года. У фільме здымаюцца Дзмітрый Ратомскі, Ігар Сігаў.
У здымачнай групе кажуць, што карціна будзе гатовая да верасня 2015 года. Але пакуль што невядома, калі яе ўбачыць шырокая публіка.
Фота — vgr.by