Памежны пераход "Брузгі" — "Кузніца" часова не працаваў, там знайшлі гранату

Пункт пропуска "Кузніца" / newgrodno.by
Пункт пропуска "Кузніца" / newgrodno.by

Погранереход "Брузгі" — "Кузніца" на беларуска-польскай мяжы часова не працаваў з-за прадмета, падобнага на баявую гранату. Па інфармацыі ад польскай мытнай службы, яго знайшлі пры правядзенні рамонтных работ на тэрыторыі пункта пропуску "Кузніца". У сувязі з гэтым польскі бок каля двух гадзін не прымала аўтамабілі, якія рухаліся на ўезд у Польшчу.

Як распавяла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк, знойдзены прадмет сапраўды апынуўся гранатай. Каля 16:00 рух праз памежны пераход адноўлены, аднак у "Кузніцы" працягваюць працаваць сапёры.

Па стане на 16:00 з беларускага боку чарга на памежным пераходзе звычайная — 25 легкавых і 60 грузавых аўтамабіляў. Аднак з польскага боку ўвесь тэрмінал на ўезд запоўнены. Дзяржорганы просяць улічваць гэтую інфармацыю ў выпадку, калі вы збіраецеся перасячы беларуска-польскую мяжу праз памежны пераход "Брузгі" — "Кузніца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі