Памочніца дзяржсакратара ЗША папрасіла прабачэння ў ЕС за нецэнзурны выраз

Напярэдадні на Youtube з'явіўся аўдыёзапіс размовы, у якім, як мяркуецца, Нуланд і амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает абмяркоўваюць украінскі палітычны крызіс. У адзін з момантаў дыялогу жаночы голас вельмі крытычна выказаўся аб дзеяннях Еўрасаюза ва Украіне. Пры гэтым быў выкарыстаны нецэнзурны выраз.



"Дазвольце мне паведаміць, то яна ўжо звязвалася са сваімі калегамі ў ЕС, і, вядома, папрасіла прабачэння", — цытуе заяву прадстаўніцы Дзярждэпа Джэн Псакі РІА "Новости". Пры гэтым яна адмовілася пацвердзіць альбо абвергнуць праўдзівасць змешчанага ў інтэрнэце запісу.



Мяркуецца, што за ўцечкай размовы могуць стаяць не ўкраінскія спецслужбы, а расійскія.
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі