Памёр акцёр з "Рокі" і "Драпежніка" Карл Уэзерс
Карл Уэзерс
Памёр акцёр з "Рокі" і "Драпежніка" Карл Уэзерс. Яму было 76 гадоў.
Пра смерць паведамілі члены яго сям'і, аднак прычына не раскрываецца.
Акцёр атрымаў найбольшую вядомасць за ролю байца Апало Крыда ў першых чатырох фільмах пра Рокі. Ён таксама зняўся ў больш чым 70 карцінах і серыялах, уключаючы "Драпежнік", "Шчасліўчык Гілмар" і "Мандалорац".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.