Памёр беларускі філосаф, пісьменнік і грамадскі дзеяч Аляксандр Патупа
Яго не стала на 65-м годзе жыцця, ён памёр у панядзелак у лякарні ў Бараўлянах
“14 траўня мы праводзілі круглы стол, ён яшчэ выступаў, рабіў даклад. Уласна кажучы, нічога не прадвяшчала такой гісторыі”, — расказалі Еўрарадыё ў Беларускім саюзе прадпрымальнікаў, які Аляксандр Патупа некалі ўзначальваў.
Ён быў разнабаковым, таленавітым чалавекам.
Патупа вядомы як навуковец, працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук Беларусі, у БДУ. Быў дырэктарам Цэнтра даследаванняў будучыні. Доктар філасофіі.
Аляксандр Патупа ўдзельнічаў у праваабарончых арганізацыях, быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар шматлікіх навуковых, навукова-папулярных і навукова-мастацкіх кніг, соцень артыкулаў.
На галоўным здымку: Аляксандр Патупа выступае на форуме "Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятываў" у Мінску ў сакавіку 2009 г.
Фота — bymedia.net; potupa.iatp.by