Памёр былы начальнік віцебскай папраўчай калоніі № 3

У калоніі № 3

У калоніі № 3 / spring96.org

Памёр былы начальнік віцебскай папраўчай калоніі № 3 палкоўнік унутранай службы Аляксей Старавойтаў, паведамляе MAYDAY. У 47 гадоў (па іншых звестках, у 46). Прычына смерці невядомая. 

Старавойтаў там кіраваў каля пяці гадоў — да лета 2023 года, а ўвогуле там працаваў з канца 1990-х. Менавіта ў гэтай калоніі ў траўні мінулала года памёр палітвязень Мікалай Клімовіч.

Пра Аляксея Старавойтава вядома, што ён датычны да ціску на палітвязняў. У прыватнасці, прымушаў іх пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Памёр былы начальнік віцебскай папраўчай калоніі № 3
Аляксей Старавойтаў / BELPOL

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі