Памёр былы старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў

У апошнія гады жыцця Міхаіл Паўлаў цяжка хварэў, у красавіку 2009-га яму была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. Хвароба стала прычынай адстаўкі Паўлава з пасады мэра сталіцы.
Памёр былы старшыня Мінскага гарвыканкама Міхаіл Паўлаў. Ён займаў гэтую пасаду ў 2000-2009 гадах. У красавіку 2009-га Паўлаву была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу.

Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні сям'і нябожчыка і аддаў даручэнне па арганізацыі пахавання.

Міхаіл Паўлаў нарадзіўся 1 верасня 1952 года ў Шклоўскім раёне на Магілёўшчыне. Скончыў палітэхнічны тэхнікум, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Акадэмію народнай гаспадаркі пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі. Паводле спецыяльнасцяў, інжынер-механік па абсталяванню і тэхналогіі зварачнай вытворчасці, вядучы спецыяліст па кіраванні — менеджэр вышэйшай катэгорыі. Кандыдат тэхнічных навук. Працаваў гендырэктарам буйных машынабудаўнічых прадпрыемстваў ў Баранавічах, старшынём Баранавіцкага гарвыканкама. У Мінск пераехаў у сакавіку 2000-га.

Глядзі таксама: Міхаіл Паўлаў вызвалены ад пасады старшыні Мінгарвыканкаму (відэа)



На архіўным здымку: старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў за штурвалам пасажырскага самалёта Фокер-100. Нацыянальны аэрапорт "Мінск", 9 верасня 2005 года.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі