Памёр галоўны рэдактар "Новага часу" Аляксей Кароль
12 верасня памёр галоўны рэдактар штотыднёвіка "Новы час" Аляксей Кароль. Яму было 70 гадоў. "Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі", — адзначае novychas.info.
Апошнія тры месяцы Аляксей Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Яго прах пахаваюць у Мінску.
Кароль быў актыўным дзеячом беларускай сацыял-дэмакратыі, быў вядомы як гісторык і палітолаг.
Фота: ByMedia.net