Памёр жыхар Рэчыцы, які падпаліў сябе ў машыне
Машына, у якой гарэў рэчычанін
Мужчына, які падпаліў сябе ў сваім аўтамабілі ў Рэчыцы праз канфлікт са сваякамі, памёр у бальніцы. Медыкі шэсць дзён змагаліся за ягонае жыццё.
17 верасня ў Рэчыцы ўспыхнуў аўтамабіль. Ратавальнікі, якія прыбылі на пажар, былі здзіўленыя тым, што ад палаючай іншамаркі іх спрабаваў адагнаць невядомы мужчына. Ім аказаўся 66-гадовы мясцовы жыхар, які ўласна, і падпаліў машыну.
Па словах яго сваякоў, апошнім часам мужчына паводзіў сябе нервова. Гэта выяўлялася ў яго манеры кіравання: рэзкія наборы хуткасці і тармажэнне, небяспечнае манеўраванне. Яму спрабавалі заўвагі, але ў рэшце рэшт жонка была вымушаная папрасіць сваякоў, каб яны часцей карысталіся машынай, каб абмежаваць мужу доступ да яе.
У адплату рэчычанін адагнаў сваю машыну са стаянкі на зялёную зону, каб ад агню не пацярпелі іншыя аўто, і падпаліў яе. Сілавікі, якія прыбылі на месца, скруцілі падпальшчыка. З апёкамі і алкагольнай інтаксікацыяй пенсіянер быў дастаўлены ў медустанову.
Як стала вядома 24 верасня, ён памёр ад апёкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.