Панамароў: вайскоўца, якому жонка дазволіла гвалціць украінак, узялі ў палон

Панамароў: вайскоўца, якому жонка дазволіла гвалціць украінак, узялі ў палон

У палон да ўкраінскіх войскаў трапіў вайсковец з Крыма, якому жонка дазволіла гвалтаваць украінак. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку былы дэпутат Дзярждумы РФ Ілля Панамароў. Паводле яго інфармацыі, гэта адбылося пад Ізюмам у Харкаўскай вобласці.

"Салдат войска РФ з Крыма, якому тэлефанавала жонка з дома і абмяркоўвала, што, гвалтуючы украінак, трэба засцерагацца, — узяты ў палон УСУ пад Ізюмам", — напісаў ён.

Гісторыя з гэтым вайскоўцам атрымала шырокі розгалас два тыдні таму, калі СБУ апублікавала перахоп яго тэлефоннай размовы з жонкай. Яна дазволіла мужу гвалтаваць украінак, але заклікала засцерагацца і нічога ёй не распавядаць пра гэта. 

Пазней журналісты даведаліся, што вайскоўца завуць Раман Быкоўскі, яму 27 гадоў. Муж і жонка родам з Арлоўскай вобласці Расіі, але некалькі гадоў таму пераехалі ў акупаваны ўкраінскі Крым. Пасля тэрміновай службы Быкоўскі пайшоў служыць паводле кантракту.

Журналістам жонка Быкоўскага Вольга казала, быццам муж быў паранены і лячыўся ў Севастопалі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі