Папа Рымскі Бенедыкт XVI выказаўся супраць "таблетак бессмяротнасці"

Папа Рымскі Бенедыкт XVI выказаў крытычныя адносіны да навуковых даследаванняў, накіраваных на дасягненне бессмяротнасці чалавека.
Падчас нядзельнага набажэнства ў каталіцкім Міжнародным моладзевым цэнтры Сан-Ларэнца ў Рыме пантыфік падкрэсліў, што не варта спадзявацца "на бясконцае працягненне біялагічнага жыцця чалавека".

Бенедыкт XVI прызнаў, што медыцына вядзе вялікую барацьу за жыццё, але адначасова зазначыў, што ў выпадку вынаходніцтва "таблетак бессмяротнасці" чалавецтва можа пераўтварыцца ў свет старых, у якім не будзе месца для моладзі.

Папа Рымскі падкрэсліў, што дасягненне вечнага жыцця магчыма толькі праз сустрэчу з Богам.

РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі