Паралельна з BYPOL з'явілася аб'яднанне сілавікоў BELPOL
Эмблема Белпола
Паралельна з BYPOL цяпер будзе працаваць новае аб'яднанне беларускіх сілавікоў — BELPOL. Яно не будзе супрацоўнічаць з Азаравым і Лупаносавым.
Затое ў яго камандзе можна будзе пабачыць Андрэя Астаповіча — аднаго з заснавальнікаў BYPOL. Былы следчы пакінуў арганізацыю праз унутраныя канфлікты ў лютым 2021 года.
Таксама да "Белпола" мае дачыненне блогер і экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў. Менавіта ён учора анансаваў стварэнне новага аб'яднання.
"Чым будзе займацца BELPOL? "Назва новая, а мэты ранейшыя", — лаканічна паведамляюць сілавікі.
Менавіта гэтая арганізацыя былых беларускіх сілавікоў сёння абвясціла пра аднаўленне працы. Раскол аб'яднання адбыўся на пачатку чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.