BYPOL заявіў пра аднаўленне работы

Анансуюцца змены і новыя напрамкі дзейнасці / t.me/bypol/
Анансуюцца змены і новыя напрамкі дзейнасці / t.me/bypol/

Арганізацыя BYPOL заявіла пра аднаўленне работы і нават пра ўзмацненне каманды. За папярэдні скандал BYPOL прынёс прабачэнні.

У канале арганізацыі гаворыцца, што ўсе намаганні супрацоўнікаў BYPOL з 6 чэрвеня "былі скіраваныя на захаванне калектыву прафесіяналаў, для якіх пытанне вызвалення Беларусі стаіць вышэй за асабістыя амбіцыі ды інтарэсы".

Таксама BYPOL анансуе шэраг новых рашэнняў бліжэйшым часам, змены і новыя напрамкі дзейнасці.

Як распавядала Еўрарадыё, у выніку ўнутранага скандалу BYPOL падзяліўся на дзве часткі — фонд BYPOL і Аб'яднанне сілавікоў Беларусі. Пры гэтым у фондзе BYPOL анансавалі аўдыт, які правядзе незалежная кампанія. Ухваліць яе павінны абодва бакі канфлікту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі