Параненага беларуса ў адэскім вайсковым шпіталі наведалі суайчыннікі
У адэскі вайсковы шпіталь да параненага беларуса Васіля Парфянкова прыехалі сябры і паплечнікі з Беларусі. Нагадаем, што наш суайчыннік адправіўся ва Украіну, каб ваяваць супраць тамтэйшых сепаратыстаў.
У шпіталі Парфянкоу знаходзіцца ў аддзяленні хірургіі органаў грудной клеткі. Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", ён пачуваецца някепска, але стан пагаршаецца ўначы. У Парфянкова пашкоджаныя мяккія тканкі, але артэрыі не закранутыя.
Персанал ставіцца да параненых вельмі добра, часта прыходзяць валанцёры.
Медыкі пакуль не даюць дакладных прагнозаў, але звычайна пры такім раненні ў стацыянары трэба знаходзіцца каля месяца.
Фота: svaboda.org