Парашэнка: Украіна гатовая аднаўляць цэласнасць усімі спосабамі (відэа)

Паводле Пятра Парашэнкі, Украіна мае дастаткова сіл, каб нанесці вырашальны ўдар па сепаратыстах на паўднёвым усходзе, але ўлады пры гэтым цвяроза ацэньваюць верагодную колькасць ахвяраў як сярод вайскоўцаў, так і сярод мірнага насельніцтва.



“Мы гатовыя да аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці ўсімі спосабамі, але прыярытэт цяпер аддаём мірным сродкам”, — заявіў Парашэнка.



Ён нагадаў, што ўкраінскія вайскоўцы спынілі агонь на тыдзень, але гэта не азначае, што яны не будуць страляць у адказ на напад сепаратыстаў. Парашэнка таксама паабяцаў амністыю ўсім удзельнікам незаконных фармаванняў, якія не забівалі людзей і нагадаў пра калідор для наёмнікаў з Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі