Парашэнка: Украіна ў аднабаковым парадку ненадоўга спыніць агонь

Пра гэта 18 чэрвеня заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, перадае censor.net.ua.



"План пачынаецца з майго загаду аб аднабаковым спыненні агню. І адразу пасля гэтага мы павінны атрымаць падтрымку мірнага плана прэзідэнта з боку ўсіх удзельнікаў падзей на Данбасе. У вельмі кароткія тэрміны", — заявіў ён.



Парашэнка паабяцаў амністыю тым, хто складзе зброю, і тым, хто не здзяйсняў цяжкіх злачынстваў. Таксама ён прапанаваў калідор выхаду з Украіны расійскіх наёмнікаў без зброі.



Паводле словаў Парашэнкі, ключавым элементам мірнага плана з'яўляецца ўнясенне праекта зменаў у Канстытуцыю з глыбокай дэцэнтралізацыяй улады. Парашэнка дадаў, што на сённяшні дзень яго мірны план прадугледжвае 14 палітычных крокаў, яны будуць апублікаваныя ў найбліжэйшыя дні.



Фота — УНІАН
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі