Парашэнка заявіў у ААН, што Расія — найбуйнейшая пагроза міжнароднай бяспекі

Парашэнка заявіў у ААН, што Расія — найбуйнейшая пагроза міжнароднай бяспекі

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас выступлення на агульных прэніях 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН заявіў, што Расія — найбуйнейшая пагроза міжнароднай бяспекі. “Проста задумайцеся. Крадзеж зямлі іншага народу… Выкраданне людзей… Вядзенне схаванай вайны… Збіты грамадзянскі самалёт… Распаўсюд хлусні па ўсім свеце — ці падыходзяць гэтыя паводзіны пастаяннаму члену Савета бяспекі? Расія з’яўляецца не кантрыбутарам міжнароднай бяспекі, а яе найбольшай пагрозай”, — цытуе эмацыйны выступ Парашэнкі УНІАН. Украінскі прэзідэнт адзначыў, што РФ — ці не адзіная краіна ў свеце, якая мае канфлікты (гарачыя, замарожаныя ці патэнцыйныя) амаль з усімі краінамі-суседзямі.

Пётр Парашэнка спадзяецца, што пры дапамозе рашэння Міжнароднага суда ААН Расію ўдасца прыцягнуць да адказнасці за злачынствы супраць Украіны, якія здзяйсняюцца ў 2014 года.

Дарэчы, падчас выступу ў ААН міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова Пётр Парашэнка і віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс пакінулі залу пасяджэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі