Парламент Македоніі зацвердзіў перайменаванне краіны

Парламент Македоніі зацвердзіў перайменаванне краіны

Парламент Македоніі зацвердзіў перайменаванне краіны. Замест "Македоніі" ў Канстытуцыі краіны з'явілася "Паўночная Македонія", інфармуе ria.ru. Цяпер закон, зацверджаны дэпутатамі, павінен падпісаць прэзідэнт Георге Іванаў. Раней ён заяўляў, што не хоча ставіць свой подпіс пад такім дакументам.

Як вядома, перайменаванне Македоніі з'яўляецца ўмовай для яе ўступлення ў ЕС і NATO. Яго блакавала Грэцыя, паколькі на яе поўначы ёсць вобласць Македонія. І Афіны патрабавалі, каб дзяржава Македонія змяніла сваю назву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі