Партрэты Ганчара і Красоўскага развесілі па аддзяленнях міліцыі

З прыездам у Беларусь прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза ва ўсе аддзяленні міліцыі краіны далі загад развесіць партрэты зніклых больш за 10 гадоў таму палітыкаў Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Па версіі сваякоў зніклых, іх выкралі і забілі палітычныя праціўнікі. Называюць нават кіраўніка спецгрупы па ліквідацыі палітыкаў – палкоўніка Паўлічэнку. Па версіі сваякоў, ёсць і жывы сведка расстрэлу палітыкаў – палкоўнік Алкаеў.

Па версіі праваахоўных органаў – палітыкі зніклі самі.

Свежыя беленькія паперкі з фотаздымкамі Ганчара і Красоўскага мы пабачылі ў аддзеле крымінальнага вышуку ЎУС маскоўскага раёна Мінска. Побач з партрэтамі і фотаробатамі злачынцаў.

 “Усе займаюцца іх пошукам”, — патлумачылі ў дзяжурнай службе УУС.

Толькі сваякі зніклых палітыкаў называюць падобныя мерапрыемствы не інакш як здзекам.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі