Партыю БНФ ў ліпені могуць выселіць з мінскага офіса, які яна арандуе 14 гадоў

Партыя БНФ у ліпені сёлета можа застацца без мінскага офіса, які арандуе з 1995 года на Машэрава (былой Варвашэні), 8. ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы адмаўляецца працягваць тэрмін арэнды.
Падставай для такога рашэння называецца, нібыта, сістэматычнае парушэнне арэндатарам умоваў дамовы, у прыватнасці, існаванне запазычанасці за аплату офіса ў памеры больш за 6 млн рублёў. Прадстаўнікі Партыі БНФ гэтую інфармацыю абвяргаюць і сцвярджаюць, што на сённяшні дзень запазычанасці няма. Больш таго, яны абяцаюць адстойваць офіс "да канца", у тым ліку і праз суд.

БелаПАН

Гл. таксама па тэме: Партыя БНФ рызыкуе страціць легендарную "Сядзібу"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі