Пасажырскі цягнік звяжа Варшаву і Вільнюс гэтай зімой

Варшава / pixabay
Варшава / pixabay

Цягнік, які звяжа сталіцы Польшчы і Літвы, пачне курсаваць у гэтым снежні, піша літоўскае выданне Delfi.

Міністр транспарта і камунікацый Літвы Марус Скуодзіс і яго польскі калега Анджэй Адамчык падпісалі адпаведны мемарандум.

У 2022-2023 гадах цягніка будуць курсаваць па маршруце Варшава-Моцкава-Каўнас-Вільнюс. Праз год маршрут зменіцца, цягнік будзе праязджаць толькі тры гарады: Варшава-Каўнас-Вільнюс.

Пазней плануецца пракласці чыгунку еўрапейскай каляіны Rail Baltica, і тады з Варшавы ў Вільнюс можна будзе даехаць хуткім цягніком.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі