Пасажыры "Белавіі": У палёце задыміліся кнопкі для выкліку бортправадніка
Пра здарэнне на борце самалёта "Белавіі", якое адбылося 28 лістапада, піша onliner.by. Паведамляецца, што Boeing 737-300 ляцеў з Мінска ў Маскву, і гэты палёт прайшоў не зусім гладка. Па словах пасажыраў, падчас палёту яны адчулі пах падпаленай электраізаляцыі. Светлавыя кнопкі для выкліку бортправаднікоў каля кожнага пасажыра ў нейкі момант ярка загараліся, а потым адчуваўся пах гару і дым.
Некаторыя з пасажыраў прыняліся выцягваць задымленыя асвятляльныя элементы з панэляў ў сваіх крэслаў. Нехта выказаў меркаванне, што загарэлася электраправодка.
Па словах відавочцаў, каманда самалёта паводзіла сябе без нервовасці. Пілот папрасіў усіх захоўваць спакой. У Маскву прыляцелі, як кажуць пасажыры, хвілін на 15 раней, чым прадугледжана раскладам.
Журналісты пакуль не змаглі атрымаць ад "Белавіі" каментары наконт здарэння.
Фота: onliner.by