Паслугі ДАІ падаражэлі

У Беларусі ў лістападзе падаражэлі паслугі Дзяржаўтаінспекцыі. Тарыфы на паслугі ДАІ не пераглядаліся з 2004 года.  У прыватнасці, за эвакуацыю пашкоджанага транспартнага сродку (па заяве ўладальніка) на адлегласць да 10 км улучна зараз трэба заплаціць 10 тыс.руб., да 20 км — Br20 тыс., звыш 20 км - Br30 тыс. Прымусовая адбуксіроўка транспарту на ахоўную стаянку абыйдзецца ў 11-12 тыс.руб., а захоўванне аўтатранспарту на штрафной стаянцы — 2,5 тыс.руб. за суткі

Павялічыліся і іншыя паслугі ДАІ. Напрыклад, жадаючым падабраць камбінацыі лічбаў і літараў для свайго рэгістрацыйнага знака прыйдзецца заплаціць 2 млн.руб. за камплект.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі