Паслы ЕС ухвалілі чацвёрты пакет санкцый супраць Беларусі

У МЗС Беларусі ўжо заявілі, што выпрацавалі меры ў адказ на новыя санкцыі ЕС / mfa.gov.by​
У МЗС Беларусі ўжо заявілі, што выпрацавалі меры ў адказ на новыя санкцыі ЕС / mfa.gov.by​

Камітэт пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў — чальцоў ЕС (COREPER) узгадніў у сераду чацвёрты пакет санкцый супраць Беларусі.

Крыніца агенцтва ТАСС, у прыватнасці, паведамляе, што паслы Еўрасаюза ўзгаднілі "дадатак да чорнага спісу па Беларусі, уключаючы парадку 80 фізічных і 7 юрыдычных асоб".

Між тым карэспандэнт "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк паведамляе ў Twitter, што паслы ЕС  "ухвалілі забарону на выдачу віз і замарожванне актываў 78 чалавек і 7 арганізацый, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі".

Пасля прыняцця рашэння аб увядзенні санкцый яго яшчэ павінныя ўхваліць кіраўнікі МЗС краін ЕС. Чарговы саміт запланаваны на 21 чэрвеня. І мяркуецца, што пытанне аб беларускіх санкцыях будзе ў павестцы.

Чацвёрты пакет санкцый анансавалі ўжо даўно. Вырашэнне пытання паскорыў інцыдэнт з самалётам Ryanair і арыштам журналіста Рамана Пратасевіча і ягонай дзяўчыны Сафіі Сапегі, якія былі на борце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі