Пасля падаражэння бензіну беларусы купілі ў паўтара разу больш аўтамабіляў

Пасля падаражэння бензіну беларусы купілі ў паўтара разу больш аўтамабіляў

За трэці квартал 2018 года беларусы набылі ў афіцыйных дылераў легкавой і камерцыйнай тэхнікі 14 286 аўтамабіляў, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя

Гэта на 58% больш за продажы аналагічнага перыяду 2017 года і роўна ўдвая больш за паказчыкі 2016 года.

Аналітыкі адзначаюць, што гэтыя лічбы перавышаюць толькі паказчыкі мінулых гадоў. У параўнанні з другім кварталам продажы аўтамабіляў у Беларусі выраслі нязначна, што кажа пра згасанне тэмпаў росту рынку.

Першую тройку продажаў складаюць такія маркі, як Renault, Lada і Volkswagen. На чацвёртае месца ўзнялася марка Geely. 

Нагадаем, што якраз у трэцім квартале беларускія ўлады сталі павышаць цэны на бензін. Амаль кожны тыдзень цэны на бензін растуць на 1 капейку. Агулам за год адбылося ўжо больш за 20 такіх павышэнняў. 

Пасля падаражэння бензіну беларусы купілі ў паўтара разу больш аўтамабіляў
Графік auto-baa.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі