“Паспалітае рушэнне”: ці гатовыя беларусы мілітарызавацца — эфір з Бяспалавым

Сяргей Бяспалаў / Фота з архіва

Сяргей Бяспалаў / Фота з архіва

Спачатку лукашэнкаўскай дыктатурай, а потым нападам расійскіх акупантаў на Украіну беларусы былі пастаўленыя перад фактам: у такіх умовах вярнуць сабе краіну і абараніць яе ад крамлёўскіх інтэгратараў магчыма толькі сілай. Таму частка беларусаў пайшла добраахвотнікамі ваяваць на баку Украіны, а іншыя заснавалі шэраг ваенна-спартовых аб’яднанняў, каб атрымаць неабходную, хаця б мінімальную, вайсковую падрыхтоўку. Адным з такіх аб’яднанняў стала “Паспалітае рушэнне”.

Ці патрэбныя сёння такога кшталту ваенна-спартовыя аб’яднанні і ці спраўляюцца яны са сваёй задачай? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца “Паспалітае рушэнне” і ці гатовыя “мірныя людзі” беларусы мілітарызавацца? Ці рэальна сілай зрынуць рэжым Лукашэнкі і ці існуе пагроза грамадзянскай вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Грамадзянскага штаба добраахвотнага аб'яднання беларусаў "Паспалітае рушэнне" Сяргей Бяспалаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі