Пастаўшчыкі шампіньёнаў спрабуюць выціснуць з Еўропы беларускія ліскі?
Грыбы, якія экспартуюцца ў Заходнюю Еўропу, праходзяць дбайны радыяцыйны кантроль. Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў Ігар Сілін, прадстаўнік адной з фірмаў, якая пастаўляе беларускія ліскі ў Заходнюю Еўропу. Як паведамлялася раней, аб'яднанне эколагаў у Мюнхене абвясціла, што ў продажы зноў выяўлены ліскі з Усходняй Еўропы, чый радыеактыўны паказчык амаль удвая перавышае норму. Як мяркуецца, ліскі маглі быць сабраныя ў Беларусі, Расіі ці Ўкраіне, а пафасаваныя ў Літве ці Латвіі з даданнем грыбоў з балтыйскіх краін. У якасці краіны паходжання ў такіх выпадках паказваецца "найменш падазроная" краіна ЕС.
Па словах эксперта, грыбная прадукцыя на экспарт праходзіць уваходны радыяцыйны кантроль, затым пробы грыбоў яшчэ разоў правяраюцца ў лабараторыі на наяўнасць радыенуклідаў. Калі партыя гатовая да адпраўкі, грыбы правярае яшчэ і санслужба.
Сілін не выключае, што інфармацыя нямецкіх эколагаў з'яўляецца "інтрыгамі канкурэнтаў", якія займаюцца пастаўкамі шампіньёнаў.