Паводка ў Цэнтральнай Еўропе (фота, відэа)

4 чалавекі загінулі і ўжо 8 лічацца зніклымі пасля залеваў, што прайшлі ў Цэнтральнай Еўропе. Найбольш ад наступстваў дажджоў пакутуе Прага: выратавальнікі і вайскоўцы будуюць дамбы на беразе Влтавы, а метро зачыняецца.

Жыхарка прыгарада Прагі стала першай ахвярай паводкі, паведамляе ИТАР-ТАСС. Трое выратавальнікаў лічацца зніклымі.

У баварскім гарадку Пасау чакаюць, што вада ўздымецца не менш як на 11 метраў. Дажджы ідуць без перапынку ўжо некалькі дзён, больш за ўсё ад стыхіі пакутуюць у Саксоніі, Баварыі і Бадэн-Вюртэмбергу, дзе без вестак зніклі два чалавекі.

Экстрэмальныя ўмовы парушылі працу нямецкай чыгункі. Але дакладных звестак пра колькасць адмененых цягнікоў пакуль няма.

Двухмесячная норма ападкаў выпала за некалькі дзён у Аўстрыі. Адзін чалавек загінуў, двое зніклі. Некалькі соцень жыхароў на поўначы і на захадзе краіны эвакуяваныя. У Вене ўведзеная падвышаная гатовасць да паводкі.

Чэхія, Прага:

Нямеччына:

Фота: <a data-cke-saved-href="http://www.reuters.com/" href="http://www.reuters.com/" line-height:="" 20px;"="">www.reuters.com www.bbc.co.uk.

Відэаeuronews.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі