Педагогі з Лоеўскага раёна ў Дзень настаўніка працавалі на ферме
Школьныя настаўнікі з Лоеўскага раёна ў сваё прафесійнае свята і ў выходны дзень (нядзелю) вымушаныя былі працаваць на фермах. Туды іх скіравалі раённыя ўлады, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на аднаго з педработнікаў, які змушаны быў прыняць удзел у прымусовых працах.
Настаўнікаў накіроўвалі ў розныя гаспадаркі раёна, дзе яны падмяталі, прыбіралі ды ўцяплялі. Разам з імі на “нядзельнік” вывезлі супрацоўнікаў вясковых Дамоў культуры і сельсаветаў.
Самі жыхары раёна мяркуюць, што прычанай такога аўралу магла стаць падрыхтоўка да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Лоеўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якую адзначаюць 16 кастрычніка.