Пенсіянера пад Баранавічамі забіла маланкай

Пенсіянера пад Баранавічамі забіла маланкай

Трагічнае здарэнне адбылося 18 траўня ў Баранавіцкім раёне: мужчыну забіла маланкай. Прадрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

У 15.35 медыкі паведамілі ў Баранавіцкае РАУС пра смерць мужчыны. 64-гадовы жыхар вёскі Ягаднае працаваў у гародзе, калі ў яго пацэліла маланка. Жонка выклікала хуткую, але медыкі толькі канстатавалі смерць мужчыны. 

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі