Пенсіянеркі падаравалі Лукашэнку шкарпэткі, шалік, шапку і рукавіцы

29 снежня Аляксандр Лукашэнка наведаў дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў. Ён заявіў, што дзеці і старыя з'яўляюцца галоўным клопатам дзяржавы.

"Пад Новы год не толькі я, але і мае дзеці і сям'і дзяцей прыязджаем у дзіцячыя дамы, дамы-інтэрнаты, да пажылых людзей. І не толькі пад Новы год, у маёй прэзідэнцкай жыцці гэта практыка", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Перад насельнікамі дома-інтэрната выступілі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы. Яны паказалі музычную казку "Цуд на Каляды".  Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта самім дзецям прыйшла ідэя выступіць са святочным спектаклем.

Лукашэнка азнаёміўся з умовамі пражывання ў доме-інтэрнаце і падарыў пажылым людзям і інвалідам дома-інтэрната пасажырскі мікрааўтобус. У адказ беларускі кіраўнік атрымаў у падарунак звязаныя пажылымі жанчынамі шапку, шалік, шкарпэткі і рукавіцы.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі