Ператрусы ў Беларусі праходзяць па артыкуле аб "здрадзе дзяржаве"
Беларусь за калючым дротам
Санкцыю на ператрусы, якія 28 лістапада праходзяць у Беларусі па "справе выбараў у Каардынацыйную Раду", падпісаў генпракурор Андрэй Швед. На маёмасць людзей, якія праходзяць па гэтай справе, накладваецца арышт, паведамляюць праваабаронцы.
Стала вядома, што сілавікі прыходзяць да людзей, якія нібыта звязаныя з КР, з пастановамі на ператрус паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: "здрада дзяржаве" (арт. 356), "змова або іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады" (арт. 357), "заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (арт. 361), "стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім" (арт. 361-1), "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-2 КК), "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК).
Сілавікі прыйшлі ў кватэры і дамы палітуцекачоў — Юрася Губарэвіча, Паўла Латушкі, Сяргея Чалага ды іншых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.