Першакурснікаў журфака БДУ параўналі з "баявымі штыкамі ў інфармацыйнай вайне"

Міністр выступае перад студэнтамі, якіх лічыць "салдатамі" / t.me/mininform/

Міністр выступае перад студэнтамі, якіх лічыць "салдатамі" / t.me/mininform/

1 верасня міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў сустракаўся з першакурснікамі факультэта журналістыкі БДУ. Ён адразу ж сказаў, што вучыцца ім давядзецца падчас інфармацыйнай вайны.

"У гэтых інфармацыйных войнах вы становіцеся не проста творчымі людзьмі, не проста журналістамі, не проста медыяменеджарамі, а па вялікім рахунку — салдатамі, — казаў міністр хлопцам і дзяўчатам. — Таму што вы — нашы будучыя і сапраўдныя баявыя штыкі. Вы журналісты і медыяменеджары цалкам новай эпохі".

Са слоў Пярцова вынікае, што рэжыму Аляксандра Лукашэнкі патрэбны не журналісты, а прапагандысты. Не дзіўна, што сумнавядомы Рыгор Азаронак стаў выкладчыкам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі