Першая смерць ад каранавіруса ў Еўропе: памёр пацыент у Францыі

Парыж, Францыя / Reuters
Парыж, Францыя / Reuters

Францыя абвясціла аб першай смерці ад каранавіруса за межамі Азіі. Міністр аховы здароўя Францыі Аньес Бузін заявіла, што чалавек прыбыў з кітайскай правінцыі Хубэй, дзе цяпер найбольшая колькасць захварэўшых на новы вірус.

Першым загінулым па-за Азіяй ад каранавірусу апынуўся 80-гадовы кітайскі турыст, ён памёр у бальніцы ў Парыжы ў пятніцу. Чалавек прыбыў у Францыю 16 студзеня і быў шпіталізаваны ў бальніцу імя Біхата-Клода Бернара 25 студзеня, паведамляе New York Times.

"Яго стан хутка пагоршыўся, і ён знаходзіўся ў крытычным стане на працягу некалькіх дзён", — распавяла Аньес Бузін ў тэлевізійнай заяве.

Асоба пацыента невядомая. Вядома, што дачка мужчыны таксама заразілася каранавірусам, і была шпіталізавана ў Парыжы. Але па словах міністра аховы здароўя Францыі — дзяўчына павінна быць у хуткім часе выпісана.

Загінулы і яго дачка былі сярод 11 пацверджаных выпадкаў у Францыі, у тым ліку пяць брытанскіх грамадзян, якія засталіся ў лыжным шале ў французскіх Альпах.

Тым часам у Кітаі ахвярамі каранавіруса ўжо сталі 1523 чалавекі. Колькасць захварэўшых дасягнула 66,4 тысяч чалавек, паправіліся 8096 людзей, паведамляе Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі