Першы беларускі Tattoo Fest пройдзе з Крамай, :B:N: і Yellow Brick Road

Арганізатары першага агульнарэспубліканскага “Tatoo Fest”, які пройдзе 14-15 снежня ў клубе Re:Public, цалкам вызначыліся з канцэпцыяй мерапрыемства. З 1-га лістапада ў інтэрнэце пачнецца галасаванне па 10-12-ці намінацыях у розных накірунках татуіроўкі.


“За тыдзень да самога фестывалю збярэцца журы, — тлумачыць выбар лідараў арганізатар Алесь Таболіч. — Паклічуць людзей, якія увайшлі ў пяцёрку лепшых па кожнай намінацыі, і непасрэдна “жыўуом” выберуць прызёраў. Мы вырашылі, што праз інтэрнэт выбіраць — гэта добра, але фіналістаў добра будзе ўбачыць і жыўцом”.


У першы дзень “Tatoo Fest-2013” апроч узнагароджання пераможцаў, плануецца грандыёзнае шоў з удзелам вядомых беларускіх гуртоў Yellow Brick Road, The Conspiraters, :B:N:, “Крама” ды Міхея Насарогава.

Паралельна будуць праходзіць тэматычныя конкурсы для наведвальнікаў ды продаж тату-абсталявання і расходных матэрыялаў. А ноччу падчас after-party плануецца забаўляльная праграма ад вядучых DJ ды гарачая дэманстрацыя бодзі-арт.


Другі дзень фестывалю аддадзены пад майстар-класы ад удзельнікаў журы у лепшых тату-салонах Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі