Першы гарадскі пікнік у Магілёве сабраў больш за 1000 чалавек (фота)
Цяпер магілёўцы рыхтуюцца правесці другі "Дранік-фэст".
У Магілёве 30 траўня прайшлоў Першы гарадскі пікнік. Арганізатары з Цэнтра гарадскіх ініцыятываў паспрабавалі зрабіць яго як мага больш танным і разнастайным: магілёўцы маглі згуляць у фрысбі, твістар, шахматы, валейбол, пастраляць у лазэртаг і яшчэ шмат чаго.
Адзін з арганізатараў Дзяніс Васількоў распавёў, што Цэнтр гарадскіх ініцыятываў сваім прыкладам хацеў натхніць іншых людзей у Магілёве. Пры гэтым невялікую колькасць наведвальнікаў Васількоў праблемай не лічыць:
Васількоў: "Для нас было важным, каб да нас прыйшло не шмат людзей, бо гэта вялікая адказнасць: як іх развесяліць, як арганізаваць іх бяспеку і зрабіць так, каб яны сышлі з гэтага свята ў добрым настроі. Па нашых падліках, за тры гадзіны да нас завітала больш за тысячу чалавек".
Цяпер у ЦГД стаіць задача арганізаваць і крута правесці другі "Дранік-фэст". Першы адбыўся ў кастрычніку 2014 года, і сабраў шмат пазітыўных водгукаў. Але перад гэтым магілеўцаў чакае яшчэ адзін гарадскі пікнік.