Першы намеснік прэм'ера: Паштальёны павінны стаць універсальнымі работнікамі

Першы намеснік прэм'ера: Паштальёны павінны стаць універсальнымі работнікамі

Беларускіх паштальёнаў хочуць зрабіць "універсальнымі работнікамі", якія могуць праз гаджэты і выхад у Сеціва дапамагчы грамадзянам, у тым ліку і з замовай-дастаўкай тавараў інтэрнэт-крам. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын. У аўторак ён наведаў прадпрыемства "Белпошта" і даручыў прапрацаваць магчымасць рэалізацыі ў адным з рэгіёнаў пілотнага праекта.

"У аснове працы пошты павінны быць высокая якасць аказання паслуг і рэнтабельнасць, эфектыўнасць, — цытуе словы Турчына БЕЛТА. — Праз "Белпошту" павінны аказвацца ўсе віды дзяржаўных паслуг. Гэтага патрабуюць сучасныя рэаліі". Першы намеснік прэм'ера адзначыў, што немэтазгодна, каб прадпрыемства абмяжоўвалася дастаўкай пошты і пенсій (дарэчы, "Белпошта" абслугоўвае толькі 37,6% пенсіянераў, шэсць гадоў таму было 58,9%).

У той жа час Аляксандр Турчын прызнаў, што "нельга пакінуць жыхароў вёсак без сувязі са знешнім светам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі