Першы прысуд па справе "19 снежня" абскарджаны

Як паведаміў БЕЛАПАН Папкоўскі, сёння ён перадаў адпаведныя дакументы ў суд Фрунзенскага раёна, адкуль яны паступяць у Мінскі гарадскі суд.

Адвакат перакананы, што віна Парфянкова ў "пагроме" Дома ўраду не атрымала  пацверджання падчас судовага разгляду.

Нагадаем, Парфянкоў судом Фрунзенскага раёна Мінска асуджаны за ўдзел у масавых беспарадках да чатырох гадоў пазбаўлення волі і выплаце больш чым 14 млн. рублёў за пабітыя дзверы ў Доме ўраду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі