Песня беларускага музыкі ірве ЦікТок і YouTube: хто ён?

Арсеній Кісляк

Арсеній Кісляк / асабісты архіў

Песня беларускага выканаўцы AP$ENT ірве ЦікТок і YouTube. Трэк "Можно я с тобой" узначальвае чарты па праслухоўваннях сярод беларусаў. 

"Уся гісторыя песні ўжо ёсць у другім куплеце. Я проста зарыфмаваў падзеі са свайго жыцця", — кажа Арсеній Кісляк — гэта сапраўднае імя музыканта. Песню "Можно я с тобой" Арсеній напісаў пасля палітычнага затрымання сваёй дзяўчыны і вымушанай эміграцыі. Кампазіцыя займае першае месца ў беларускіх чартах Apple Music і Spotify, а ў Yandex.Music знаходзіцца на другім месцы глабальнага рэйтынга.

У Apple трэк трапіў у топ-15 таксама ў Расіі і Украіне. У Shazam заляцеў на 24 месца ва ўсім свеце, а ў TikTok — у 10 найбольш папулярных проста цяпер у ЗША. На YouTube песню паслухалі больш за тры мільёны разоў.

Арсеній Кісляк — таксама аўтар папулярных у 2020-м трэкаў "Мылю и молюсь" і "Песенка веселого беларуса". Па нацыянальнасці музыка ўкраінец, аднак усё жыццё пражыў у Беларусі і мае беларускае грамадзянства. Свой праект AP$ENT ён апісвае так: "Самабытнасць, якая цынічна ігнаруе шаблонныя стылі і трэнды, якія хутка псуюцца". 

Жонку Арсенія затрымалі ў студзені 2022 годаа за каментар у тэлеграме. Яна правяла тры дні ў ІЧУ ў жудасных умовах — без сну і цёплага адзення. Пасля гэтага дзяўчыну асудзілі на год "хіміі" нягледзячы на цяжкае захворванне. Пара вырашыла з'язджаць

"Лукашэнка — аўтар проста грандыёзных рэпрэсій, проста велізарных, у адносінах да свайго народа",перакананы музыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі