ПКБ стала Беларускай партыяй аб'яднаных левых "Справядлівы свет"

Партыя камуністаў Беларуская перайменаваная ў Беларускую партыю аб'яднаных левых "Справядлівы свет". Такое рашэнне прыняў XIV пазачарговы з'езд партыі, які праходзіць у нядзелю ў Мінску. Нагадаем, дэлегаты выбіралі назву з пяці варыянтаў. За згаданы варыянт прагаласавалі 89 з 158 дэлегатаў. Астатнія набралі значна менш — ад 6 да 15 галасоў, паведамляе БелаПАН.

Новую назву мусіць зацвердзіць Міністэрства юстыцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі