Плацёжныя карты банкаў Беларусі і Расіі ўжо не працуюць ва Украіне

Плацёжныя карты банкаў Беларусі і Расіі ўжо не працуюць ва Украіне

Плацёжныя карты банкаў Беларусі і Расіі не працуюць ва Украіне. Такое рашэнне прыняў Нацыянальны банк нашай паўднёвай суседкі. Яно пачало дзейнічаць з 1 сакавіка.

"Фінансавая падтрымка ўзброенай агрэсіі супраць Украіны павінна быць спыненая,кажа намеснік старшыні Нацбанка Украіны Аляксей Шабан. — Карткі банкаў дзяржаў-агрэсараў не будуць працаваць ва Украіне, таксама вораг больш не зможа дасылаць на іх сродкі для тэрарыстаў і іх прыхільнікаў".

Па словах Шабана, забарона прыёму карт банкаў Беларусі і Расіі "з'яўляецца... чарговым крокам у фінансавай абароне Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі