Побытавы райдар Робі Уільямса: 30 канапаў, 280 ручнікоў і 6 агнетушыцеляў

У інтэрнэце гуляе побытавы райдар Робі Уільямса — усё неабходнае для тура брытанскага спевака. У спісе няма нейкіх незвычайных рэчаў, затое здзіўляе колькасць тых ці іншых прадметаў.


Так, напрыклад, абавязковымі пунктамі ў райдары музыкі з'яўляюцца 280 ручнікоў, 6 агнетушыцеляў і 4 розныя брытанскія газеты. Таксама ў спісе значацца 3 асабістыя грымёркі, 6 пакояў для персаналу і 5 офісаў.


Для адчування сябе ў сваёй талерцы Робі патрэбна 6 целаахоўнікаў, а для каманды 6 повараў і некалькі чалавек для суправаджэння 8-мі мэнэджараў, стыліста і масажысткі.


Таксама абавязкова мусіць прысутнічаць асобная грымёрка для бацькі Робі, які не проста ездзіць з ім на ўсе канцэрты, а выступае на бэках у сына.


У кожнай грымёрцы мусяць быць два люстры з падсветкай: настольнае і ў поўны рост. Яшчэ ў спісе значацца 30 канапаў.


На стале ў Робі і кампаніі павінны прысутнічаць 24 пончыкі, кілаграм грыбоў і памідораў, 48 яек і 6 літраў малака. Ну, і + 50 кг. лёду. Прычым, 20 з іх трэба падрыхтаваць ўначы напярэдадні, а астатнія 30 — у дзень перад канцэртам.


Нагадаем, Робі Уільямс наведае Мінск з канцэртам 15 красавіка. Брытанец дасць вялікі канцэрт у "Мінск-Арэне" у межах грандыёзнага сусветнага тура "Let Me Entertain".

Паводле: www.gq.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі