Робі Уільямс у Мінску: Нічога страшнага, што вы не ведаеце мае песні (фота)
Славуты брытанец падчас свайго шоў зацягнуў у ложак беларуску Юлію і прымусіў падняцца аматараў пасядзець.
15 красавіка Робі Уільямс выступае ў "Мінск-Арэне". Нягледзячы на прагнозы, брытанец збірае практычна поўную залу (ледзь-ледзь не дацягнуў да Макса Каржа). І, натуральна, выдае сваё супершоў. Такое ж, як і ў Барселоне, Парыжы ды Маскве.