Полк Каліноўскага аб'явіў пра поўнае завяршэнне фармавання батальёна "Ліцвін"

Дзяніс Прохараў ("Кіт") і байцы батальёна "Ліцвін" / t.me/belwarriors
Дзяніс Прохараў ("Кіт") і байцы батальёна "Ліцвін" / t.me/belwarriors

Беларускі полк імя Каліноўскага аб'явіў пра поўнае завяршэнне фармавання батальёна "Ліцвін". Ён названы ў гонар загінулага добраахвотніка Іллі Хрэнава, які меў такі пазыўны.

З байцамі батальёна правёў размову камандзір палка Дзяніс Прохараў ("Кіт"). Ён расказаў пра Хрэнава ("Ліцвіна"), пра дэталі яго апошняга бою (у ім ён прымаў удзел), паказаў рэчы Іллі, якія захаваліся.

Пра тое, што ў палку Каліноўскага будзе батальён "Ліцвін", было анансавана яшчэ ў траўні. У жніўні прэс-служба падраздзялення паведаміла, што "ў хуткім часе ваяры батальёна будуць выконваць баявыя задачы на фронце".

У складзе палка Каліноўскага былі "два баявыя батальёны" — "Тэрор“ і "Волат“. Аднак у жніўні "Тэрор" аддзяліўся ад палка пасля звальнення яго камандзіра з пазыўным "Вараг" і дзейнічае як асобнае падраздзяленне, ваюе на паўднёвым фронце.

Тым часам камандзір мінамётнага ўзвода батальёна "Волат" Іван Тамашэвіч ("Менавіта") аб'явіў, што сышоў з палка Каліноўскага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі