Польшча можа закрыць іншыя пераходы на мяжы з Беларуссю — Маравецкі

На польска-беларускай мяжы / wyborcza.pl
На польска-беларускай мяжы / wyborcza.pl

Польшча можа закрыць і іншыя пераходы на мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.

"Мы не выключаем закрыцця іншых пераходаў з Беларуссю. Ёсць яшчэ адзін вельмі вялікі пераход "Тэрэспаль", калі я правільна памятаю. Гэтым разам мы закрылі пераход "Баброўнікі". Прычына гэтага — узмацненне трэнняў з Беларуссю. Беларусь сапраўды інструменталізаваная расіянамі і Крамлём. Яна грае крамлёўскую музыку. Гэта для нас, для Украіны і Еўропы больш і больш небяспечныя паводзіны і больш і больш небяспечны феномен. Мы даслалі вельмі моцны сігнал па гэтым канале Мінску",цытуе reform.by словы кіраўніка польскага ўрада.

У пятніцу, 10 лютага, з 14:00 паводле беларускага часу Польшча спыніла рух у пункце пропуску "Баброўнікі". Цяпер на мяжы застаецца адзін пераход пад Брэстам, дзе дзейнічаюць два асобныя пункты пропуску — для грузавога транспарту і іншых відаў транспарту.

МЗС Беларусі заявіў пратэст часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Марціну Вайцяхоўскаму ў сувязі з рашэннем прыпыніць рух у пункце пропуску "Баброўнікі-Бераставіца".

Афіцыйная Варшава прыняла такое рашэнне пасля таго, як у Беларусі на 8 гадоў зняволення быў асуджаны журналіст Анджэй Пачобут, актывіст польскай меншасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі